16.01.2018
вторник

Культура

ТБМ звяртаецца па дапамогу!

ТБМ звяртаецца па дапамогу!

Грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» вымушана зноў звярнуцца да сяброў арганізацыі і прыхільнікаў роднай мовы з просьбай падтрымаць ТБМ сваімі ахвяраваннямі ў сувязі з павелічэннем з красавіка 2017-га арэнднай платы за менскі офіс (складае каля 2000 BYN) і неабходнасці фінансавай падтрымкі газеты «Наша слова» (частка накладу якой распаўсюджваецца бясплатна).

У менскім офісе ладзяцца курсы мовы «ПраМова», пераклад заканадаўства на беларускую мову, штогадовая агульнанацыянальная дыктоўка па-беларуску, выставы і прэзентацыі, курсы па беларускай мове і гісторыі Беларусі для школьнікаў, лекцыі пра гісторыю Беларусі, курсы замежных моваў праз беларускую. ТБМ рэгулярна звяртаецца да ўладаў і дамагаецца назваў вуліц у гонар беларускіх дзеячоў, ладзіць кампанію па стварэнні нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання і многае іншае.

Таксама Таварыства рыхтуецца да з’езду, які пройдзе 29 кастрычніка 2017 г., дзе будзе абранае новае кіраўніцтва і складзены план дзейнасці на наступныя гады. На правядзенне з’езду таксама патрэбныя немалыя грошы.

Пералічыць унёскі і ахвяраванні можна праз сістэму разліку «Расчет» (АРІП) і iPay. Таксама грашовыя сродкі можна прыносіць у офіс ТБМ на Румянцава, 13 штодня (акрамя суботы і нядзелі) з 15.00 да 19.00, альбо пералічыць на рахунак ТБМ — УНП ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» 100129705, р/р BY84BLBB301501001297050-01001 у Аддзяленні № 539 па Мінску і Мінскай вобласці ААТ «Белінвестбанк», код банка BLBBBY2X.

Спісы ахвярадаўцаў (з іх згоды) рэгулярна друкуюцца ў «НС», змяшчаюцца на партале ТБМ.


Поделиться

Главные события Новости Лица Диагноз Пункт гледжання
Политика Экономика Социум Культура История Здоровье Спорт Криминал Фельетон

Вернуться на главную страницу  →

Вернуться на страницу рубрики  →