16.06.2019
воскресенье

Культура

Пачэсныя сезоны

Пачэсныя сезоны

Падобна на тое, што прэмія Гедройца з самай скандальнай (у сэнсе зламаных дзідаў) паступова ператвараецца ў самую крэатыўную. Сёлета яна будзе прысуджацца ўжо ў восьмы раз.

Я адразу хачу аддаць належнае беларускаму ПЭН-цэнтру, які прыдумаў і апякуецца гэтай узнагародай. Восем гадоў запар трымаць у напружанні ўвесь незалежніцкі літаратурны бамонд Беларусі вельмі складана. А яшчэ складаней — шукаць грошы і клапаціцца пра ўсе арганізацыйныя пытанні. Таму персанальна хачу выказаць шчырую падзяку ўсім, хто мае адносіны да гэтай няпростай справы, і асабіста дзейнай кіраўніцы ПЭН-цэнтру Таццяне Нядбай. Малайцы!

І магу не менш шчыра ім паспачуваць. Асабліва наконт прынятага рашэння пра кансэнсус, якім журы будзе называць пераможцаў… Нешта падказвае, што гэта будзе самым цяжкім. Тым больш, што дата цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі Гедройца ўжо названая. Імпрэза адбудзецца 25 верасня 2019 года ў арт-прасторы ZALA #2 ў Палацы мастацтва.

Названая і дэд-лайн прэміі.

Папяровыя і электронныя асобнікі кніг прымаюцца да 14 чэрвеня бягучага года. Адказы на ўсе пытанні можна атрымаць па электроннай пошце giedroyc.by@gmail.com , альбо па тэлефоне +375 29 6351430.

Я ж яшчэ дадам, што паплечнікамі ПЭН-цэнтру, як заўсёды, з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, пасольства Польшчы і Польскі инстытут у Мінску. Як і ў мінулым годзе, наша газета будзе інфармацыйным спонсарам прэміі і плануе падрабязна расказваць пра найбольш цікавыя творы прэтэндэнтаў.

Прэмія «Кніга года» таксама заснаваная беларускім ПЭН-цэнтрам. Яе адрозненне ад усіх астатніх у тым, што пераможцу вызначаюць самі літаратары, сярод якіх пашанцавала быць і аўтару гэтых радкоў. Сёлета ў журы ўвайшлі 103 беларускія пісьменнікі і перакладчыкі, на перамогу прэтэндавалі 72 выданні.

У гэтым годзе прэмія ўручалася ўжо ў пяты раз. Сярод найлепшых кніг 2018 года літаратары часцей за ўсё называлі «Сарматыю» Марыі Мартысевіч, што, на мой погляд, цалкам заслужана.

Адзінае, пра што хацелася сказаць, гэта пра жанр, у якім працуюць многія (у тым ліку нобелеўская лаўрэатка па літаратуры 2015 года Святлана Алексіевіч). Маецца на ўвазе нон-фикшн (Non-Fiction). Па майму прынцыповаму перакананню, нельга на яго альбо не звяртаць увагу зусім, альбо ставіць у заведама неспрыяльныя ўмовы…

Менавіта да гэтага жанру і можна аднесці тое, што вызначалася ў офісе БАЖ, дзе прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу маладых журналістаў імя Аляксея Караля, заснаванага газетай «Новы Час». Для новага конкурсу гэта ўжо трэці сезон.

Пераможцамі сталі Аляксандр Вялітчанка, Мікола Дзядок, Дзіяна Пінчук, Дзіяна Серадзюк і Вікторыя Чаплева.

Мінулым годам сталы партнёр «Новага Часу» (дадаткам да якога выходзіць штомесячнік «Літаратурная Беларусь) ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» заснаваў уласную намінацыю «літаратурная крытыка». Каардынатар «Літаратурнай Беларусі» Алесь Пашкевіч абвясціў новую лаўрэатку — Жану Капусту (Запартыку).

Віншуем і спадзяемся, што сезоны прыемных узнагарод працягнуцца і ў будучым!

Аляксандр Тамковіч

Чытайце таксама:

«Паўночнае ззянне» Ольги Чайковской

Во имя справедливости

Еда по-французски

Счастье за решеткой


Поделиться

Главные события Новости Лица Диагноз Пункт гледжання
Политика Экономика Социум Культура История Здоровье Спорт Криминал Фельетон

Вернуться на главную страницу  →

Вернуться на страницу рубрики  →