22.06.2018
пятница

Фельетон

Улада ў нас не гламазда, з народам жа — зусім бяда…

Улада ў нас не гламазда, з народам жа — зусім бяда…

Мясцовыя чыноўнікі запатрабавалі ў жыхаркі вёскі Эйгерды (Гродненская вобласць) Алёны Кароль, каб яна палепшыла свае жыллёвыя ўмовы, інакш, маўляў, пазбавім бацькоўскіх правоў. Жанчына адна гадуе сына-інваліда, сродкаў няма, і яна дала аб’яву аб продажы сваёй ныркі. На бяду, у адрозненне ад чыноўнікаў, адгукнуліся простыя людзі, пачалі збіраць грошы…

Нягеглы ў той жанчыны быт.
Ды ў чым яе правіна?
Расце дзіцёнак-інвалід —
Адна гадуе сына.

Жывуць яны, нібы ў хляве,
Бо град паквэцаў гонту.
Адно ў жанчыны ў галаве:
«Дзе сродкі для рамонту
Мне ўзяць, каб не было бяды?
Хто прыйдзе на падмогу?
Тырчаць на сценах правады,
Пабрала гніль падлогу…»
Маглі б хоць чымсьці памагчы
Чыноўнікі з апекі,
Але ад іх яна, лічы,
Пачула толькі здзекі.
Сказалі:
— Калі ўласны дом
Не давядзеш да ладу,
Мы забяром
Дзіця сілком,
Ужыўшы нашу ўладу.
Як ёй паправіць свой бюджэт,
У ім залатаць дзірку?
Дала аб’яву ў Інтэрнэт:
«Прадаць гатова нырку.
Другога выйсця не знайду,
Каб не злаваць апеку…»
Люд адгукнуўся на бяду,
Як і было спрадвеку!
Хто даў рубель, хто два рублі
(Бо не счарсцвелі душы),
Каб прысароміцца маглі
Уладныя чынушы…
* * *
Сказаў высокі чын адзін,
Чым насмяшыў да ўпаду:
— Хоць ты да раны прыкладзі
Цяперашнюю ўладу!
Улада ў нас не гламазда,
Магла б зрабіць нямала,
Але з народам — вось бяда! —
Ёй не пашанцавала.
А можа, ўсё наадварот?
Выказвае спагаду,
Харошы ўвогуле народ,
Але, на жаль, як ідыёт,
Абраў не тую ўладу…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Рацыён багаты маюць ільвяняты

Віртуальныя забавы могуць мець зыход цікавы…

Прадпісанні выканкам дасылае мерцвякам

Павыцягвалі блакноты, прыступілі да работы…


Поделиться

Главные события Новости Лица Диагноз Пункт гледжання
Политика Экономика Социум Культура История Здоровье Спорт Криминал Фельетон

Вернуться на главную страницу  →

Вернуться на страницу рубрики  →