18.01.2018
четверг

Фельетон

Бацька ўсё-ткі не наплёў нам пра тысячу рублёў!

Бацька ўсё-ткі не наплёў нам пра тысячу рублёў!

За год зарплаты чыноўнікаў выраслі больш чым на 37 працэнтаў.

Народ наш хоча жыць багата.
І людзям Бацька ў вушы ўвёў:
За год сярэдняя зарплата
Сягне да тысячы рублёў!

Ну а чыноўнікі ад «боса»
Пачулі гэтакі наказ:
— Зарплата —
Кроў, як кажуць, з носа! —
Павінна быць такой у нас,
Інакш пасады і партфелі,
Я ў вас, панове, забяру!
Пярэчыць, ясна, не пасмелі
Чыноўнікі правадыру.
Аднак ні з пальца, ні з паветра
Не высмакчаш такіх зарплат.
Ды што зрабіць, урад дапетрыў —
Не аблавухі наш урад:
Усе ва ўладнай вертыкалі,
Наогул клеркі і чыны
Такія грошы атрымалі,
Што нат не марылі яны.
Хаця і абдзялілі трохі
Сялян, рабочых, дактароў
(Хай дастаюць рублі з панчохі),
Усё ў сярэднім — будзь здароў!
Жаданню Бацькаваму — збыцца!
Не рвацьме ўрад ён на шматкі!
Авечкі цэлыя як быццам,
Аднак і сытыя ваўкі…
* * *
Калі плаціцьме гэтак Тата
Чынам і клеркам,
Дык, сябры,
Сярэдняй будзе ў нас зарплата
Не тысяча, а паўтары!

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Няма трупа — няма справы

Усё нагамі дагары перавярнулі гандляры

Чырвоныя, як ракі, у небаракаў ср…кі

Улада ў нас не гламазда, з народам жа — зусім бяда…


Поделиться

Главные события Новости Лица Диагноз Пункт гледжання
Политика Экономика Социум Культура История Здоровье Спорт Криминал Фельетон

Вернуться на главную страницу  →

Вернуться на страницу рубрики  →