18.03.2019
понедельник

Фельетон

Каб не супярэчыць закону, павесь не партрэт, а ікону

Каб не супярэчыць закону, павесь не партрэт, а ікону

Жыхарка Мінска напісала скаргу на апазіцыйнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганну Канапацкую: скаржніца патрабуе «абавязаць дэпутата Канапацкую размясціць на сцяне рабочага кабінета партрэт прэзідэнта».

Жанчына — варты дэпутат.
Свая ў яе, як кажуць, ніша:
Сустрэч з народам мае шмат,
А да таго ж, законы піша.

Image 7055

Яна заўсёды на віду
І інтэрв’ю дае газетам.
Вось толькі выйшла, на бяду,
Няўвязка прыкрая з партрэтам.
Яна партрэт правадыра
Не пачапіла, бач, на сценку.
«Выходзіць, што крычаць «ура!»
Не хоча Бацьку Лукашэнку! —
Выснову гэткую чамусь
Зрабіла цётка са сталіцы. —
Улада, пачапіць прымусь
І дай у карак маладзіцы!
Да шчасця Бацька нас вядзе,
Ён для людзей настаўнік добры,
А, выбачайце, гламаздзе
Чамусьці ён не даспадобы.
Дык ёй насоўгайце ў каршэнь —
Няхай паплаціцца за гэта,
Няхай наш Бацька кожны дзень
За ёю сочыць хоць з партрэта!..»
І цётка тая свой данос
«Наверх», само сабой, паслала.
Што ўспрымуць там яго ўсур’ёз,
Сумненняў, безумоўна, мала.
А ў чым сапраўдная віна,
Чаму прэсуюць без спагады?
У апазіцыі яна
Да нашай сённяшняй улады.
* * *
Прынесла хай бы ў кабінет
І там павесіла ікону.
Ніхто б не збэсціў той «партрэт»,
Бо ўсё па Божаму закону…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Жывуць як след палякі, а мы — як небаракі

Прад’явіўшы «дакумент», згвалтаваў ілжывы «мент»

Чаму дарослыя і дзеткі не носяць да скульптуры кветкі?

Калі не радуюць гульнёй, няхай ідуць варочаць гной


Поделиться

Главные события Новости Лица Диагноз Пункт гледжання
Политика Экономика Социум Культура История Здоровье Спорт Криминал Фельетон

Вернуться на главную страницу  →

Вернуться на страницу рубрики  →