22.08.2019
четверг

Фельетон

Конь чалавеку не раўня, ды сябрам выбраў бы каня

Конь чалавеку не раўня, ды сябрам выбраў бы каня

На ферме ў Лiёзненскім раёне даглядчык жывёлы меў у сваім распараджэнні каня. Калі даглядчык звольніўся, верны конь збег з фермы на сядзібу былога гаспадара. Міліцыянеры, якія завіталі туды, высветлілі, што мужчына паспеў прадаць каня на мяса.

На ферме робячы, штодня
Пад роў многагалосы
Даглядчык запрагаў каня
У сані ці ў калёсы.

Вазілі сена і сянаж,
Камбікармы і сілас.
Работы ім — да ночы аж,
Была ў канякі сіла!
У злагадзе яны жылі.
Каню не трэба слова:
Прыспешваў ён хаду, калі
Мужык глядзеў сурова.
Бывала, пугай сцебане,
Але без лішняй злосці,
Як толькі конь на старане
Зжуе чужое штосьці.
Быў конь свайму гаспадару
Усёй душой адданы!
Ды стала штось не па нутру,
Змяніў даглядчык планы.
А можа, вытурыў калгас
Даглядчыка за п’янку,
Магчыма, ўвогуле не раз
Ён напіваўся зранку.
Ва ўсякім разе «важны пост»
Пакінуць давялося.
Адразу ж конь падціснуў хвост,
Заныдзеў бедны кося.
І не жуецца з-за пакут
Мурог духмяны ў роце.
І ненавісным стаў хамут,
І мулка ад аброці.
Самотна, моташна ў хляве —
Абрыдлай стала стайня…
Дзе гаспадар былы жыве —
То для каня не тайна,
Бо пад’язджалі да двара
Калёсы не аднойчы.
І да свайго гаспадара
Каняка збег уночы.
Ён радасна на ўвесь абшар
Заржаў каля падворка.
І з хаты выйшаў гаспадар.
Спярша ўсміхнуўся горка,
Затым, адкінуўшы сумнеў,
Сказаў каню злавесна:
— Цішэй! Не ржы! Хадзем у хлеў.
Табе не будзе цесна…
Што й праўда цесна не было,
Дык то само сабою:
Мужык каня (гуло сяло!)
Назаўтра здаў на бойню.
* * *
Замест маралі плюхну злосць,
Дадаўшы слоўцы з перцам,
Бо ў чалавека розум ёсць,
А конь — з вялікім сэрцам.
— Конь чалавеку не раўня! —
Усклікне хтосьці гнеўна.
Ды усё ж я выбраў бы каня
За сябра — гэта пэўна…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Дык як жа да шчасця дарогу пракласці?

Паспрыялі нашым і чужым: «выканалі хуткасны рэжым»

Нарэшце жылкамгас на скаргі даў адказ…

Адклалі скальпелі і шпрыцы, каб босу збудаваць святліцы


Поделиться

Главные события Новости Лица Диагноз Пункт гледжання
Политика Экономика Социум Культура История Здоровье Спорт Криминал Фельетон

Вернуться на главную страницу  →

Вернуться на страницу рубрики  →