19.09.2019
четверг

Фельетон

Не знойдзем лекаў днём з агнём — лячыцца зёлкамі пачнём

Не знойдзем лекаў днём з агнём — лячыцца зёлкамі пачнём

Паводле слоў прэзідэнта, краіна траціць на закуп лекаў за мяжой да 500 мільёнаў долараў. Гэта недапушчальна шмат, лічыць А. Лукашэнка. Між іншым у пераліку на аднаго чалавека гэта ўсяго 55 долараў.

У нас багаты на хваробы
Той, хто пакуль яшчэ жывы:
У аднаго баляць вантробы,
Другі не спіць з-за галавы,

У трэцяга занылі ныркі,
А іншаму амаль капут,
Бо мае ён, як кажуць, дзіркі
У арганізме там і тут.
Ніхто не вылечыцца толкам
Без добрых лекаў, дактароў.
(Лячыцца будзеш сам, дык толькі
І сапраўды наломіш дроў.)
Звычайна верым эскулапу —
Ёсць неблагія дактары,
Хоць хто-ніхто «бярэ на лапу»
І зараз сушыць сухары.
Няўвязка з лекамі затое:
Як ні круці, што ні кажы,
Ды ледзь не ўсё сваё — пустое,
Завозім лекі з-за мяжы.
І недавольны Бацька гэтым:
— Мы аддаём валюты шмат!
А мог бы на другія мэты
Ужыць валюту тую ўрад.
Купілі б, скажам, за даляры
Сабе найноўшыя станкі,
Ажыццявілі б нашы мары —
Пайшлі б да шчасця напрасткі!
Станкі, канешне, мы набудзем,
Бо словы Бацькі — як загад.
А чым лячыцца простым людзям?
Купляць «пустышкі» нарасхват?
Яны яшчэ пажыць хацелі б,
Хоць і аддаць апошні грош…
Чыноўнікі і багацеі,
Што маюць грошай цэлы кош,
У тым зусім не бачаць гора
І могуць рады даць бядзе,
Той, хто сябе адчуе хвора,
Бяду рукою развядзе:
Для іх — шыкоўныя бальніцы,
А што да лекаў… Балазе
З іх кожны з Лондана ці з Ніцы
Усё, што трэба, прывязе…
* * *
Не знойдзем мы праз час кароткі
Харошых лекаў днём з агнём
І, як калісьці нашы продкі,
Лячыцца зёлкамі пачнём.

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Зажылі б мы лепш у два разы, каб вырошчваў Бацька гарбузы

Гэта мэта райсавета: каб была адна газета

Патрымаеш чысты ліст — ты амаль што экстрэміст

Замест сабакі слыннай масці махляр сумеў свінню падкласці


Поделиться

Главные события Новости Лица Диагноз Пункт гледжання
Политика Экономика Социум Культура История Здоровье Спорт Криминал Фельетон

Вернуться на главную страницу  →

Вернуться на страницу рубрики  →